«Каляды — гэта час, калі хочацца верыць у цуды». Працягваецца збор на падарункі дзецям палітвязняў

Арганізатары заклікаюць неабыякавых далучацца да дабрачыннай акцыі.

Фонд «Краіна для жыцця» працягвае традыцыйную акцыю «Калядная пошта» — збор сродкаў на падарункі дзецям палітвязняў. Яна ладзіцца пяты год запар, сёлета збор даецца няпроста, прызнаюць арганізатары: атрыманыя заяўкі на 112 дзяцей па 50 еўра кожная, з заяўленай сумы ў €5600 сабрана толькі каля 2000.

— Гэта вельмі сумная матэматыка. Мы разумеем, што вакол вельмі шмат болю і вострых патрэб. Мы разумеем, што сённяшняя павестка — гэта не адсутнасць сродкаў, каб павіншаваць дзетак палітзняволеных.

Разам з тым мы  не можам праігнараваць лісты дзяцей і забыцца на іх малюнкі. Мы не можам не набыць падарунак. Мы не можам расчараваць іх — ці мала расчараванняў і болю ў кожным з гэтых дзяцей? — звяртаецца фонд да беларусаў.

Таксама працягваецца збор для дзяцей палітвязняў на BYSOL. У гэтым годзе фонд атрымаў заяўкі ад бацькоў 266 дзяцей. Па стане на раніцу 25 снежня сабрана трошкі больш за палову ад патрэбнай сумы: €15 297 з €27 400.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)