Скандалы

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

Аляксандр Літвін, старшыня рады дырэктараў і брат саўладальніка «Еўрагандлю», быў затрыманы падчас налёту на кампанію, піша Наша ніва.

Аляксандр Літвін

Суразмоўца выдання, блізкі да аднаго з супрацоўнікаў цэнтральнага офісу «Еўрагандлю», паведаміў, што частка топ-менеджараў кампаніі вярнулася на працу.

У мэтах канфідэнцыйнасці было названа толькі адно канкрэтнае імя — старшыні рады дырэктараў «Еўрагандлю» Аляксандра Літвіна, роднага брата аднаго з бенефіцыяраў кампаніі Сяргея Літвіна. Гэта, маўляў, адзін з тых, хто дакладна быў затрыманы на мінулым тыдні ў Мінску.

Па словах суразмоўцаў, Аляксандр Літвін ужо на працы. Можна меркаваць, такім чынам, што старшыня дырэктарскай рады «Еўрагандлю» правёў у ізалятары 72 гадзіны — трое сутак.

Нагадаем, 15 мая быў затрыманы шэраг топ-менеджараў «Еўрагандлю» — юрыдычнай асобы, якая валодае сеткай крамаў «Еўраопт». Гэта самае вялікае прыватнае прадпрыемства ў краіне.

Уваход ДФР, па словах сведкаў, адбываўся з «маскі-шоу» і выламліваннем дзвярэй. Кіраўніцтва органы нібыта забралі з сабой, а персанал меншага калібру пакінулі на волі.

Прычына прэтэнзій дзяржавы дагэтуль невядомая, дзяржаўныя СМІ нічога па гэтай тэме не публікавалі.

Пасля стала вядома, што следам за «Еўраоптам» ператрусы адбыліся і ў «Дабраноме».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(2)