Общество

«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях»

Фота пад арыштам — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах. Праваабаронца Дзіяна Пінчук, піша Вясна, сабрала каля 50 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі.

Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для многіх з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за два-тры гады жыцця, які ў іх ёсць цяпер. Уявіць гэта складана, калі ў нашых галерыях тэлефонаў захоўваюцца сотні фотаздымкаў.

Дзіяна Пінчук, аўтарка праекту

Вось некаторыя з іх (усе сабраныя тут).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)