Общество

Стала вядома імя аднаго з катаў паэта Міхася Чарота

Міхася Чарота арыштавалі 24 студзеня 1937 года. Пасля шматлікіх допытаў і катаванняў ён прызнаў віну.

Міхась Чарот

У адным з дакументаў у варшаўскім Архіве новых актаў знайшлося сведчанне, хто менавіта «вёў справы на беларускага паэта Чарота і атрымаў паказанні як на «ворагаў» народа і былых беларускіх нацыяналістаў і ўдзельнікаў антысавецкай змовы», паведамляецца ў тэлеграм-канале Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Віктар Быхоўскі

Гэта ўраджэнец Бабруйска Віктар Эмануілавіч Быхоўскі. Падчас Вялікага тэрора ў 1937-38 гг. ён узначальваў сакрэтна-палтычны аддзел НКВД БССР, які займаўся беларускімі нацыяналістамі.

У адным з дакументаў у Архіве актаў новых запісана, што менавіта Быхоўскі «вёў справы на беларускага паэта Чарота і атрымаў паказанні як на «ворагаў» народа і былых беларускіх нацыяналістаў і ўдзельнікаў антысавецкай змовы».

Адзін з калегаў ахарактарызаваў Быхоўскага «як садыста і ліпача, здольнага сфабрыкаваць любую справу». За катаванні арыштаваных і фальсіфікацыі спраў у 1939 годзе асуджаны на 10 гадоў лагераў.

Расстралялі Міхася Чарота ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі. У яго камеры пазней знайшлі на муры апошні верш паэта: «Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, — Кажу вам — я не вінаваты!», Мае палі, Мае бары, — Кажу вам — я не вінаваты!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(3)